У суботу трэцяга тыдня Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
30 сакавіка 201930 сакавіка 2019 года, у суботу трэцяга тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Варламаў.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў паніхіду па ўсіх ад веку спачылых, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.