У Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска па 30 чэрвеня будзе знаходзіцца міратачывы ікона Прасвятой Багародзіцы «Замілаванне» (Лакоцкая) [+відэа]

24 чэрвеня 2021

top.jpg

24 чэрвеня 2021 года ў Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска даставілі міратачывую ікону Прасвятой Багародзіцы «Замілаванне» (Лакоцкая). Для пакланення вернікаў святыня будзе даступная ў саборы штодня па 30 чэрвеня.

З 30 чэрвеня па 7 ліпеня святыня будзе знаходзіцца ў храмах Слуцка-Салігорскай епархіі.

Ікона Божай Маці «Замілаванне» — гэта любімы абраз прападобнага Серафіма Сароўскага. Ён называў гэты абраз «Усіх радасцяў Радасць», маліўся перад ім на каленях і спачыў у каленасхільнай малітве перад гэтай іконай. У 30-я гады мінулага стагоддзя пасля разгрому Дзівееўскага манастыра манахі выратавалі абраз, і доўгія гады ён перадаваўся ад аднаго захавальніка да іншага. Пасля смерці апошняга захавальніка ікона была перададзена Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію II. Ён пакінуў абраз у дамавым Патрыяршым храме. І цяпер гэты абраз выносяць на пакланенне толькі адзін дзень у годзе, у Вялікі пост на Пахвалу Прасвятой Багародзіцы, у Ялохаўскім саборы ў Маскве. Для Дзівеева ж быў напісаны спіс іконы, які цяпер таксама шануецца як цудатворны.

Лакоцкі абраз Божай Маці таксама з'яўляецца копіяй іконы «Замілаванне», дакладней яе рэпрадукцыяй. У 1994 годзе жыхарка пасёлка Локаць Бранскай вобласці набыла каляндар, у якім быў малюнак любімай іконы прападобнага Серафіма. Некалькі гадоў абраз знаходзіўся ў галоўным іканастасе, пакуль не здарыўся цуд: у 1998 годзе ікона заміраточыла. Вестка пра міратачывую ікону ў пасёлку на Браншчыне хутка распаўсюджвалася ў Расіі, Беларусі, Украіне. Існуе мноства фота- і відэасведчанняў міратачэння Лакоцкай іконы «Замілаванне». Замест рамкі для абраза ў Софрыне зрабілі двухбаковую рызу- з адваротнага боку яна адкрывае цудоўна праступіўшы вобраз Божай Маці.

У 2006 годзе на пасяджэнні, якое адбылося ў рамках Калядных чытанняў, якія праходзілі на базе МДУ, падзеі, звязаныя з абразом Божай Маці «Замілаванне» з пасёлка Локаць Бранскай вобласці, былі прызнаныя цудам. Незвычайныя ўласцівасці святога абраза прызналі члены Сінадальнай багаслоўскай камісіі, святары, іканапісцы, запрошаныя ў якасці незалежных экспертаў навукоўцы і рэдактары праваслаўных выданняў, якія даследавалі гэтае пытанне.

Абраз Божай Маці «Замілаванне» хоць і называецца Лакоцкім, вялікую частку часу знаходзіцца ў дарозе. Ён ужо пабываў у многіх саборах, храмах і манастырах Расіі, Беларусі, Украіны і Малдовы, ішоў наперадзе шматлюдных хрэсных хадоў, як ўнутрырасійскіх, так і міжнародных.

Па благаславенню Патрыяршага Экзарха Брацтвам святога апостала Іаана Багаслова арганізавана дзяжурства валанцёраў каля святыні. Добраахвотнікі будуць дзяжурыць з 8.00 да 20.00 штодня да 30 чэрвеня. Усе жадаючыя папрацаваць могуць на напісаць у акаўнт Брацтва, альбо ў Вайбер + 375259315691. Таксама можна знайсці інфармацыю ў Instagram Брацтва.

 Church.by

Фотарэпартаж