У Тураве адбыліся ўрачыстасці з нагоды дня памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага
10 мая 202110 мая 2021 года ў Тураве адбыліся ўрачыстасці з нагоды дня памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага. Традыцыйна мерапрыемствы ў гонар свяціцеля штогод адзначаюць у старажытным Тураве 11 мая. Сёлета з-за таго, што гэты дзень супаў у Радаўніцай, святкаванне адбылося днём раней.
З архіпастырскім візітам у старажытны горад Тураў прыбыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Епіскапат, духавенства, прадстаўнікі ўлады, госці і паломнікі сустракалі Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы ля помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны, адкуль хрэсным ходам прайшлі да помніка 1000-годдзя з дня заснавання Тураўскай епархіі. Мітрапаліт Веніямін і архіпастыры ўсклалі да помнікаў кветкі, а ля помніка воінам ВАВ пасля хвіліны маўчання была абвешчана «Вечная памяць...».
Затым урачыстае шэсце накіравалася да Замкавай гары для ўдзелу ў святочным набажэнстве.
Бажэственная літургія, якую ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, была здзейснена ў павільёне над падмуркам старажытнага сабора Тураўскіх епіскапаў, разбуранага землетрасеннем у XIII стагоддзі.
За Літургіяй мітрапаліту Веніяміну саслужылі: епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній і епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: намеснік Юравіцкага мужчынскага манастыра Нараджэння Багародзіцы ігумен Аўксенцій (Абражэй); благачынны Лельчыцкай акругі, настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы ў гарадскім пасёлку Лельчыцы протаіерэй Алег Несцярэня; благачынны Мазырскай сельскай акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Сергія Раданежскага у горадзе Мазыры протаіерэй Генадзь Несцярэня; сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько; благачынны Тураўскай акругі, ключнік прыхода кафедральнага сабора святых Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх у горадзе Тураве протаіерэй Васіль Пыцель; выконваючы абавязкі благачыннага Мазырскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма Увядзення ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы ў мікрараёне «Зарэчны» у горадзе Мазыры протаіерэй Ілья Шыць; клірык Свята-Духава кафедральнага сабора ў горадзе Мінску іерэй Дзімітрый Нецвятаеў, духавенства Тураўскай епархіі і госці ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі мужчынскі хор пад кіраваннем протадыякана Георгія Тыванюка.
На богаслужэнні прысутнічалі: начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Лісоўскі Віктар Аляксандравіч; начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Язерскі Дзяніс Уладзіміравіч; старшыня Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў Кулеш Уладзімір Нікіціч; старшыня Тураўскага гарадскога выканаўчага камітэта Міцюрыч Ігар Леанідавіч; намеснік старшыні Калінкавіцкага райвыканкама Судас Надзея Валяр'янаўна; галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама Папкова Ларыса Аляксееўна; начальнік Мазырскага памежнага атрада палкоўнік Эйбатаў Алег Анатольевіч; камандзір 1052-га асобнага радыётэхнічнага батальёна падпалкоўнік Сайчук Павел Фёдаравіч; намеснік начальніка папраўчай калоніі №20 па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні маёр Крэч Сяргей Віктаравіч, аўтар эскізнага праекта Тураўскага крыжа Марыя Валянцінаўна Нецвятаева і іншыя афіцыйныя госці.
Падчас Бажэственнай літургіі мітрапаліт Веніямін пасля выгаласу «Прізрі с небесе, Боже, і віждь…» асяніў усіх людзей, якія маліліся, напрастольным Тураўскім крыжам, які быў узноўлены на ўзор уздзвізальных крыжоў візантыйскіх і старажытнарускіх храмаў на аснове археалагічных знаходак XII-XIII стагоддзяў на Тураўскім гарадзішчы, а ў дзень Святой Пасхі прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам перададзены ў дар Тураўскаму кафедральнаму сабору.
За набажэнствам былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель прыхода храма Богаяўлення ў аграгарадку Сіманічы протаіерэй Іаан Палын.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці прайшлі да помніка свяціцелю Кірылу Тураўскаму, дзе было здзейснена слаўленне.
Затым з прывітальным словам звярнуўся епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, які шчыра падзякаваў мітрапаліту Веніяміну за архіпастырскі візіт у гэты святочны для епархіі дзень.
У знак благаславення для 1052-га асобнага радыётэхнічнага батальёна вайсковай часці 48694, якая дыслакуецца ў горадзе Мазыры, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўручыў асвячоную харугву з выявай святога Прарока Божага Іліі.
Пасля па традыцыі мітрапаліт Веніямін таксама ўручыў аксельбанты выпускнікам кадэцкіх і юрыдычных класаў ДУА «Сярэдняя школа №15 горада Мазыра імя генерала Барадунова А. С.», якія з'яўляюцца курсантамі Ваеннай акадэміі і Інстытута пагранічнай службы.
Далей старшыня Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў Кулеш Уладзімір Нікіціч агучыў прывітальны адрас ад імя райвыканкама і райсавета дэпутатаў.
Таксама са словам падзякі за супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы з вышэйшымі ваеннымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь у справе духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання звярнуўся генерал-маёр Лісоўскі Віктар Аляксандравіч.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прысутных са святам, падзякаваў за сумесную малітву і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам настаўлення.
Затым мітрапаліт Веніямін у суправаджэнні епіскапа Леаніда і прадстаўнікоў улады наведаў выставу «Залатавуст, які больш за ўсіх заззяў», на якой былі прадстаўлены мастацкія малюнкі, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў, кніжная і царкоўная літаратура.