У Тураве адбылося святочнае богаслужэнне з нагоды дня памяці свяціцеля Кірыла Тураўскага

12 мая 2020

top.jpg

11 мая 2020 года ў кафедральным саборы свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх ў старажытным горадзе Тураве адбылося святочнае богаслужэнне з нагоды дня памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага — угодніка Божага, якога Праваслаўная Царква называе «Залатавуст, які больш за ўсіх заззяў нам на Русі».

Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда святочную Бажэственную літургію ўзначаліў благачынны Калінкавіцкай акругі, намеснік Юравіцкага мужчынскага манастыра Нараджэння Багародзіцы ігумен Аўксенцій (Абражэй).

Айцу ігумену саслужылі: благачынны Тураўскага акругі, ключнік кафедральнага сабора свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх у горадзе Тураве протаіерэй Васіль Пыцель і клірыкі Тураўскай епархіі.

Святочнае богаслужэнне наведаў старшыня Тураўскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Леанідавіч Міцюрыч.

На патроенай екценні былі ўзнесены малітоўныя прашэнні аб збаўленні ад каронавіруснай інфекцыі, а пасля екценні ігумен Аўксенцій узнёс малітву, якая чытаецца падчас распаўсюджвання шкоднаснай пошасці.

Пасля Бажэственнай літургіі адбыўся хрэсны ход. Ля ўваходу ў сабор была прачытана малітва свяціцелю Кірылу і абвешчана ўстаўное мнагалецце.

Па завяршэнні набажэнства айцец Аўксенцій звярнуўся да духавенства і багамольцаў з пропаведдзю, у якой распавёў аб жыцці свяціцеля Кірыла Тураўскага і павіншаваў усіх са святам нябеснага заступніка Богам сцеражонага горада Турава.

Са словамі прывітання і віншавання да вернікаў таксама звярнуліся Ігар Міцюрыч і протаіерэй Васіль Пыцель.

Таксама святары Тураўскай епархіі здзейснілі ў гэты дзень кароткі малебен і слаўленне каля помніка свяціцелю Кірылу Туроўскаму. Помнік размешчаны на Замкавай гары побач з павільёнам над падмуркам старажытнага сабора Тураўскіх епіскапаў.

Тураўская епархія / Church.by