У Тураўскай епархіі прайшлі духоўна-маральныя Свята-Іаанаўскія чытанні

02 красавіка 2019

top.jpg

28 сакавіка 2019 года ў Тураўскай епархіі на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Ельская раённая гімназія» адбыліся VIII раённыя духоўна-маральныя Свята-Іаанаўскія чытанні «Вечныя каштоўнасці».

У чытаннях прынялі ўдзел вучні школ Ельскага раёна, гарадоў Калінкавічы, Мазыр, Хойнікі, гімназісты з горада Лунінца Брэсцкай вобласці. На форуме прысутнічалі: настаяцель храма Нерукатворнага Вобраза Гасподняга ў аграгарадку Зашыр'е Ельскага раёна іераманах Марк (Цімчанкаў), настаяцель прыхода храма Святога Дзмітрыя Салунскага ў аграгарадку Скараднае Ельскага раёна іерэй Віктар Васюковіч, настаяцель прыхода храма апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў горадзе Нароўля іерэй Аляксандр Махнач, начальнік аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама Вольга Сцяпанаўна Сіўчук, дырэктара навучальных устаноў Ельскага раёна і іншыя высокія госці.

Раённыя чытанні праводзіліся ў рамках праграмы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскай і Тураўскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2015-2020 гады з мэтай развіцця і ўдасканалення духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся настаяцель храма Святой Жыццепачатнай Тройцы горада Ельска протаіерэй Георгій Пігаль.

У рамках чытанняў былі арганізаваны секцыі, дзе рабяты змагаліся ў конкурсах, інтэлектуальных гульнях, краязнаўчых турнірах і іншых спаборніцтвах. Усяго ў форуме прынялі ўдзел больш за 200 навучэнцаў.

Пераможцы атрымалі дыпломы, падзякі і граматы I, II, III ступені ад заснавальнікаў.

За ўклад у духоўнае развіццё моладзі граматамі былі ўзнагароджаны: загадчыца раённа-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама Ганна Адамаўна Сыч, настаўнікі ДУА «Ельская раённая гімназія» Галіна Васільеўна Лапорт, Вольга Андрэеўна Краўцова, Юлія Дзмітрыеўна Новак.

Тураўская епархія / Church.by