У Тураўскай епархіі адбыліся ХІ Стрэчанскія чытанні, прысвечаныя 800-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Неўскага
01 сакавіка 202127 лютага 2021 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда на базе сярэдняй школы №15 імя Я. С. Барадунова горада Мазыра адбыліся ХІ Стрэчанскія чытанні «Аляксандр Неўскі: Захад і Усход, гістарычная памяць народа».
Арганізатарамі чытанняў выступілі Тураўская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, аддзел адукацыі Мазырскага райвыканкама, сярэдняя школа № 15 горада Мазыра імя Я. С. Барадунова.
Сёлета Стрэчанскія чытанні былі прысвечаны 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна.
Як адзначаюць у Тураўскай епархіі, асноўная мэта правядзення чытанняў — аб'яднанне намаганняў паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і ўстановамі адукацыі ў далучэнні падрастаючага пакалення да спадчыны і традыцый гістарычнага мінулага славянскіх народаў для фарміравання духоўна-маральнага светапогляду падрастаючага пакалення.
У рамках форуму абмяркоўваліся такія тэмы, як узаемадзеянне Царквы і сістэмы адукацыі ў секулярным грамадстве; моладзевыя рухі і іх роля ў вырашэнні сучасных праблем маральнасці і духоўнасці; пашырэнне магчымасцяў краязнаўчага матэрыялу ў адукацыйным працэсе; пошук аптымальных і эфектыўных форм працы з сям'ёй, а таксама іншыя актуальныя пытанні.