У Тураўскай епархіі адбыўся II адукацыйны форум праваслаўнай моладзі «Твой арыенцір»

30 кастрычніка 2018

top.jpg

30 кастрычніка 2018 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда на базе ДУА «Гімназія горада Калінкавічы» прайшоў другі адукацыйны форум праваслаўнай моладзі «Твой арыенцір». Арганізатарам форуму выступіў аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі ігумен Аўксенцій (Абражэй) і метадыст аддзела Дар'я Алегаўна Сянько, старшыня Аддзела па сацыяльнаму служэнню і царкоўнай дабрачыннасці Тураўскай епархіі іерэй Сергій Карповіч, клірык Казанскага сабора горада Калінкавічы іерэй Антоній Буян, настаяцель храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мазыра іерэй Аляксандр Бушлякоў, метадыст моладзевага аддзела Тураўскай епархіі Святлана Леанідаўна Барабанава, метадыст Дабрачыннага фонду імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай, лектар Алена Іванаўна Ярашэвіч, шматлікія прадстаўнікі маладзёжнага актыву Тураўскай епархіі, сябры моладзевых рухаў, аб'яднанняў, арганізацый, вайскоўцы Мазырскага пагранатрада.

У холе гімназіі, дзе праходзіла рэгістрацыя ўдзельнікаў, была прадстаўлена перасоўная выстава на тэму «Моладзь за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці», арганізаваная дабрачынным фондам імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Урачыстае адкрыццё форуму адбылося ў актавай зале гімназіі.

З прывітальным словам да маладых актывістаў і гасцей звярнуўся ігумен Аўксенцій, які пажадаў прысутным плённай працы і цікавых зносін.

Затым адбыўся адкрыты дыялог на тэму «Псіхічнае здароўе сёння», які правялі урач псіхіятр-нарколаг Таццяна Сяргееўна Касцюкова і ігумен Аўксенцій.

Розныя напрамкі форуму былі размеркаваны па секцыях, у кожнай з якіх па асобнай праграме праходзілі сустрэчы і прэзентацыі:

  • Дыскусійная пляцоўка «Як знайсці другую палавінку: шлях цноты або сужыцця», кіраўнік - Алена Іванаўна Ярашэвіч;
  • «Жыццё ў пазыку» (Францыя, 2011), прагляд фільма з абмеркаваннем «1+1», мадэратар — Аляксандра Леанідаўна Карповіч, кіраўнік клуба «Stumdium» пры саборы Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы;
  • «Па той бок ТV» (серыялы «Універ», «Інтэрны», «Настаўнікі», шоу «Халасцяк», «Дом - 2» і інш.), кіраўнік - Дар'я Алегаўна Сянько.

Адным з кульмінацыйных момантаў форуму стала сустрэча маладых людзей з заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь, алімпійскім чэмпіёнам і 7-разовым чэмпіёнам свету па веславанні на байдарках і каноэ Раманам Іванавічам Петрушэнкам, які распавёў дзецям аб валявых якасцях спартсмена, аб ролі настаўніка ў дасягненні спартыўнага выніку і адказаў на шматлікія пытанні.

Затым пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя ДУА «Гімназія горада Калінкавічы»  Ірыны Анатольеўны Багоевай адбыліся спартыўныя спаборніцтвы «Рускі сіламер».

Пераможцам спартыўных спаборніцтваў Раман Петрушэнка і свяшчэннік Аляксандр Бушлякоў уручылі падзякі аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі.

Аддзел рэлігійнай адукацыі Тураўскай епархіі / Church.by