У Тураўскай епархіі адбыўся веласіпедны хрэсны ход, прысвечаны Дню сям'і, любові і вернасці
05 ліпеня 2020У суботу 4 чэрвеня 2020 года, напярэдадні святкавання дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбыўся штогадовы хрэсны ход на роварах, прысвечаны Дню сям'і, любові і вернасці.
Веласіпедны хросны ход, які ўвасабляе сугубую саборную малітву аб сям'і і дзецях, праходзіў па маршруце: месца будаўніцтва храма ў гонар дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх у горадзе Калінкавічы — Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы.
У хрэсным ходзе прынялі ўдзел каля 90 чалавек з Калінкавічаў, Мазыра, Гомеля і іншых бліжэйшых населеных пунктаў.
Раніцай удзельнікі веласіпеднага хрэснага ходу сабраліся на сумесную малітву на месцы будаўніцтва храма ў гонар дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх па вуліцы Марата, дзе святар Сергій Карповіч здзейсніў малебен з акафістам святым Пятру і Фяўронні.
Па завяршэнні малебна айцец Сергій звярнуўся з павучальным словам да ўдзельнікаў хрэснага ходу і акрапіў усіх святой вадой.
Затым у суправаджэнні машыны ДПС веласіпедысты адправіліся ў шлях да Казанскага сабора, дзе да хрэснага ходу далучылася невялікая група веласіпедыстаў.
Наступным прыпыначным пунктам стала наведванне капліцы і крыніцы святых Царскіх страстацерпцаў у вёсцы Пеніца Калінкавіцкага раёна, дзе святар, які суправаджаў групу, здзейсніў малебен з вадасвяццем. Усе ўдзельнікі змаглі набраць вады са святой крыніцы і з дазволу брыгады хуткай дапамогі акунуцца ў крыніцу, якая суправаджала хрэсны ход.
Ля брамы Юравіцкай абійелі гасцей сустракаў намеснік манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй) з браціяй.
Пасля прывітальных слоў і агульнай фатаграфіі ля сцен манастыра быў адслужаны падзячны малебен перад цудатворным абразом Божай Маці «Юравіцкая-Міласэрная» , які здзейсніў эканом манастыра іераманах Серафім (Ананка).
Для паломнікаў арганізавалі чаяванне і аглядную экскурсію па комплексе Юравіцкай абіцелі.
Ігумен Аўксенцій (Абражэй) правёў з пілігрымамі сустрэчу-гутарку, адказаўшы на пытанні вернікаў.