У Вялікі Чацвер Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
05 красавіка 20185 красавіка 2018 года, у Вялікі (Чысты) Чацвер, дзень успаміну Апошняй Вячэры, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню з Бажэственнай літургіяй свяціцеля Васілія Вялікага і чын амавення ног у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Сергій (Брыч).
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын амавення ног па прыкладу Спасіцеля, які амыў ногі Сваім вучням за Тайнай Вячэрай і тым самым паказаў узор пакоры і братэрскай любові.
Пасля чыну амавення ног мітрапаліт Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.