У Вялікі Чацвер Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
25 красавіка 201925 красавіка 2019 года, у Вялікі Чацвер, дзень успаміну Апошняй Вячэры, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню з Бажэственнай літургіяй свяціцеля Васілія Вялікага і чын амавення ног у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Па заканчэнні Бажэственнай Літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын амавення ног па прыкладу Збавіцеля, які абмыў ногі сваім вучням за Тайнай Вячэрай і тым самым паказаў узор пакоры і братэрскай любові.
Пасля чыну амавення ног мітрапаліт Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.