У вялікі Чацвер Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

29 красавіка 2021

top.jpg

29 красавіка 2021 года, у Вялікі Чацвер, дзень успаміну Тайнай Вячэры, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню з Бажэственнай літургіяй свяціцеля Васілія Вялікага і чын амавення ног у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Раман Арцёмаў.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын амавення ног на ўзор Збавіцеля, Які амыў ногі сваім вучням за Тайнай Вячэрай і тым самым паказаў прыклад пакоры і братэрскай любові.

Пасля чыну амавення ног мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by  

Фотарэпартаж