У Вялікую Пятніцу мітрапаліт Павел здзейсніў вячэрню з вынасам Плашчаніцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

26 красавіка 2019

top.jpg

26 красавіка 2019 года, у Вялікую Пятніцу, дзень успаміну Святых спасіцельных Пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню з вынасам Плашчаніцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля вынасу Плашчаніцы прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.

Church.by

Фотарэпартаж