У Вялікі Аўторак мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
27 красавіка 202127 красавіка, у аўторак Страсной сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі БПЦ і Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянню з казацтвам БПЦ протаіерэй Ігар Карасцялёў; благачынны храмаў 1-й Мінскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Сеніца Мінскага раёна протаіерэй Барыс Пташынскі; настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна протаіерэй Вячаслаў Мірановіч; настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы горада Мінска протаіерэй Уладзімір Канавальчык, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
На малым уваходзе мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, зважаючы на руплівую працу ў славу Маці-Царквы ўзнагародзіў правам служэння Бажэственнай літургіі з адкрытай царскай брамай па «Ойча наш...» протаіерэя Барыса Пташынскага і правам служэння Бажэственнай літургіі з адкрытай царскай брамай па «Іжэ херувімы...» протаіерэя Ігара Карасцялёва, протаіерэя Вячаслава Мірановіча, протаіерэя Уладзіміра Уварава, правам нашэння наперснага крыжа з упрыгожваннямі — пратаіерэя Уладзіміра Канавальчыка.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Антоній Гураў.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прыхаджан і духавенства са словам павучання.
Пасля гэтага архіпастыр узнагародзіў шэраг клірыкаў Мінскай епархіі. Права нашэння паліцы ўдастоены протаіерэй Андрэй Надумавіч, протаіерэй Яўген Юнэс, протаіерэй Сергій Яўтушык, іерэй Анатоль Ібрагімаў, іерэй Ілья Курдзюк. Нагрудным крыжам залатога колеру ўзнагароджаны іерэй Іаан Кавалёў, іерэй Аляксандр Насека, іерэй Сергій Пыск, іерэй Пётр Чарапеннікаў, правам нашэння камілаўкі — іерэй Аляксандр Грэчышнікаў, іерэй Аляксандр Івойлаў, протадыякан Дзімітрый Рамановіч, правам нашэння падвойнага арара — дыякан Аляксій Яскевіч. Іерэй Уладзімір Вазнясенскі ўзнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ў сувязі з 60-годдзем.
У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.