У Вялікую Пятніцу мітрапаліт Веніямін здзейсніў вячэрню з вынасам Плашчаніцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

30 красавіка 2021

top.jpg

30 красавіка 2021 года, У Вялікую Пятніцу, дзень успаміну святых спасіцельных Паукт Госпада нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню з вынасам Плашчаніцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля вынасу Плашчаніцы прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.

Church.by 

Фотарэпартаж