У Вялікую Сераду мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
24 красавіка 201924 красавіка 2019 года, у Вялікую сераду Тыдня пакут Хрыстовых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Вадзім Заркоў.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.