У Вялікую Суботу і свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў вячэрню і Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
07 красавіка 20187 красавіка 2018 года, у Вялікую Суботу, свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню і Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Віталь Дубяга.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх асвяціў хлеб і віно і ўзнёс малітву аб міры ў Іерусаліме, на Святой Зямлі, якая здзяйсняецца па традыцыі штогод у Вялікую Суботу.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел звярнуўся да парафіян і духавенства сабора са словам настаўлення.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.