У Вялікую Суботу мітрапаліт Веніямін здзейсніў вячэрню з чытаннем 15 парэмій і Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава
01 мая 20211 мая 2021 года, У Вялікую Суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў вячэрню з чытаннем 15 парэмій і Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; клірык храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Яўген Шваб; настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна протаіерэй Аляксандр Пачопка; ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава іерэй Ігар Васько; клірыкі кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Качаноўскі і іерэй Арцемій Пракоф'еў; клірык жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань Барысаўскага раёна іерэй Аляксандр Агеенка.
Дыяканскі чын узначаліў клірык сабора протадыякан Міхаіл Сідараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко.
На малым уваходзе мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, зважаючы на руплівую пастырскую працу на карысць Святой Царквы Хрыстовай і да дня Святой Пасхі ўзнагародзіў:
- протаіерэя Аляксандра Вярбілу, сакратара Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення, благачынага 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцеля прыхода храма Ражджаства Хрыстова горада Барысава правам служэння Бажэственнай літургіі з адчыненымі царскім варотамі па «Іжэ херувімы…»;
- протаіерэя Аляксандра Пачопку, настаяцеля прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна правам нашэння нагруднага крыжа з упрыгожваннямі;
- протаіерэя Яўгена Шваба, клірыка прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава правам нашэння нагруднага крыжа з упрыгожваннямі;
- іерэя Аляксандра Агеенку, клірыка жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у в. Барань Барысаўскага раёна правам нашэння нагруднага крыжа залатога колеру;
- іерэя Арцемія Пракоф'ева, клірыка кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава правам нашэння нагруднага крыжа залатога колеру.
Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іерэй Арцемій Пракоф'еў.
Пасля заамвоннай малітвы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў асвячэнне хлеба і віна.
Затым Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка ўзнёс малітву аб міры на Святой Зямлі, якая здзяйсняецца штогод у Вялікую Суботу ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы.
Далей мітрапаліт Веніямін звярнуўся да вернікаў са словам павучання.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.