У Віцебску прайшоў семінар па праваслаўнай вэб-журналістыцы
18 снежня 201715 снежня ў канферэнц-зале Віцебскай духоўнай семінарыі прайшоў семінар «Асаблівасці праваслаўнай вэб-журналістыкі». Удзельнікамі канферэнцыі, арганізаванай рэдакцыяй афіцыйнага сайта Віцебскай епархіі і Віцебскай духоўнай семінарыяй, сталі прадстаўнікі благачынняў Віцебскай епархіі і студэнты духоўнай школы, якія нясуць послух на семінарскім сайце.
Пасля сумеснай малітвы з прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся прэс-сакратар Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі.
PR-менеджэр інтэрнэт-партала gorodvitebsk.by Таццяна Лапіна распавяла гасцям мерапрыемства аб асноўных тонкасцях работы ў інтэрнэце, а таксама адзначыла зацікаўленасць некаторых сучасных інтэрнэт-рэсурсаў у рэлігійнай тэматыцы і супрацоўніцтве з праваслаўнымі СМІ.
Выкладчык Віцебскай духоўнай семінарыі Крысціна Дагодзька распавяла пра асаблівасці праваслаўнай журналістыкі, структуру навін і моўны стыль напісання матэрыялаў для праваслаўных сайтаў, абмеркавала з удзельнікамі семінара тыповыя памылкі ў навінах аб парафіяльных мерапрыемствах.
Кіраўнік афіцыйнага сайта Віцебскай епархіі іерэй Уладзімір Дагодзька закрануў праблему стварэння праваслаўных сайтаў, распавёў аб тэхнічным баку іх працы, а таксама надаў увагу асновам фатаграфіі.