У Віцебску прайшла прэзентацыя факсімільнага выдання першага «Буквара»

31 снежня 2018

top.jpg

У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага «Буквара» (1618 года). Мерапрыемства наведалі студэнты 5 курса Віцебскай духоўнай семінарыі.

Выданне прэзентаваў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Суша, які ўручыў экзэмпляр факсімільнага выдання дырэктару Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяне Адамян.

Трохтомнік уяўляе сабой факсімільнае выданне «Буквара», яго пераклад на сучасную беларускую мову, а таксама навуковыя даследаванні на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Першы тыраж стаў цалкам некамерцыйным і склаў 1 тысячу экзэмпляраў для распаўсюджвання ва ўстановах адукацыі, культуры і навукі на тэрыторыі Беларусі і за межамі краіны. У будучыні запланаваны камерцыйны наклад, прызначаны для шырокага распаўсюджвання.

Усяго ў Віцебск было дастаўлена 38 камплектаў выдання. Адзін асобнік трохтомніка быў перададзены ў бібліятэку Віцебскай духоўнай семінарыі.

Віцебская епархія / Church.by