У Віцебску адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Жаночы подзвіг у гісторыі Беларусі. 1917-2017 гады»
15 ліпеня 201726 кастрычніка 2017 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жаночы подзвіг у гісторыі Беларусі. 1917-2017 гады».
Арганізатары канферэнцыі:
Віцебскае абласное грамадскае аб'яднанне праваслаўных жанчын
Сястрыцтва ў гонар святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі ў горадзе Віцебску Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Служэнне жанчыны ў Праваслаўнай Царкве ў XX–XXI стагоддзях.
- Подзвіг новамучаніц і вызнаўцаў і рэлігійная палітыка савецкай улады.
- Жанчыны і сучасная місіянерская і катэхізатарская дзейнасць. Сацыяльнае служэнне жанчын у гісторыі Беларусі.
- Жанчыны ў войнах і ўзброеных канфліктах. Удзел жанчын у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны і партызанскім руху. Падпольшчыцы і працаўніцы тылу.
- Грамадская дзейнасць жанчын Беларусі па спыненні ваеннага супрацьстаяння. Міратворчая місія жанчын: гісторыя і сучаснасць.
- Працоўны подзвіг жанчын у гісторыі Беларусі. Роля жанчыны ў развіцці сучаснай навукі, культуры, адукацыі. Беларускія жанчыны ў бізнэсе.
- Жанчыны-мецэнаты. Новыя імёны жаночай дабрачыннасці.
- Жанчына ў сям'і: жонкі-падзвіжніцы і мацярынскі подзвіг.
- Тэма жаночага подзвігу ў беларускай літаратуры, выяўленчым мастацтве, кінематографе XX–XXI стагоддзяў.
Рабочыя мовы: - руская;
- беларуская.
Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна не пазней 15 верасня 2017 года накіраваць на электронны адрас аргкамітэта zam@vlib.by тэкст дакладу, а таксама заяўку з указаннем наступных звестак:
тэма дакладу
прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтара
сан
вучоная ступень, званне
горад, краіна
месца працы (службы), пасада
тэлефон з указаннем кода горада
e-mail.
Рэгламент:
Даклады на пленарным пасяджэнні — да 20 мін., на сесійных пасяджэннях — да 10 мін.
Завочны ўдзел у канферэнцыі не мяркуецца.
Патрабаванні да афармлення дакладаў:
Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Плануецца падрыхтоўка электроннага варыянту зборніка матэрыялаў канферэнцыі, які будзе размешчаны на афіцыйным сайце Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна ў фармаце, даступным для запампоўкі. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на канферэнцыю і артыкулаў, для ўключэння ў зборнік.
Аб'ём даклада з ілюстрацыямі і дадаткамі — не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегль, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла — doc альбо rtf (Microsoft Word). Палі — 25 мм з усіх бакоў. Абзацный водступ — 1,25 см.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.
Патрабаванні да прэзентацый:
Тып файла — ppt Microsoft Power Point.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі — за кошт удзельнікаў.
Месца правядзення:
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
(Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Леніна, д. 8а)
Віцебская духоўная семінарыя
(Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Крылова, д. 7)
Каардынатары:
Касцюковіч Іна Уладзіміраўна
Тэл.: +375 (212) 42 54 31
Е-mail: diakonicheski@gmail.com
Камендантава Вольга Макараўна
Тэл./факс: +375 (212) 67 30 18
Е-mail: zam@vlib.by