У Віцебску адбыўся велікодны турнір па міні-футболе

18 красавіка 2018

top.jpg

На базе СУ СДЮШАР «Футбольны клуб «Віцебск» прайшоў велікодны турнір па міні-футболе сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных школ горада Віцебска на прызы Віцебскай епархіі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: ДУ «Гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб «Віцебск», аддзел адукацыі, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама і Віцебская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У ходзе турніру восем юнацкіх каманд згулялі ў два этапы.

Перад пачаткам спаборніцтваў з прывітальным словам да ўдзельнікаў турніру звярнуўся старшыня Камісіі па развіццю спорту і турызму Віцебскай епархіі протаіерэй Сергій Пацікайлік. Затым была праведзена сумесная малітва.

Судзейства матчаў ажыццяўлялі: намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУ «ГФСК «Віцебск» Яўген Ляўковіч, галоўны сакратар Аляксей Волкаў, а таксама суддзі Мікалай Свірскі, Уладзіслаў Хадзюкоў, Анатоль Лазоўскі.

Па выніках гульняў першае месца ў турніры заняла каманда ДУА «Сярэдняя школа № 46 горада Віцебска», другое — каманда ДУА «Сярэдняя школа № 2 горада Віцебска», трэцяе — ДУА «Сярэдняя школа № 17 горада Віцебска». Каманда-пераможца атрымала медалі і кубак Віцебскай епархіі. Каманды-прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі адпаведных ступеняў. Бібліятэкі кожнай з школ-прызёраў атрымалі ў падарунак выданні А. П. Лапухіна «Біблейская гісторыя Старога і Новага Запавету».

Віцебская епархія / Church.by