У Віцебскай епархіі праходзіць фотаконкурс «Калядная казка»
30 снежня 2017Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі сумесна з Віцебскім гарадскім парталам праводзіць конкурс фатаграфіі «Калядная казка», прысвечаны святу Ражджаства Хрыстова.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Фатограф павінен захаваць самыя яркія і казачныя моманты свайго жыцця, звязаныя з Калядамі, і адправіць на пошту konkurs@vitprav.by з паметкай «Калядная казка». Фотаздымкі прымаюцца да 20 студзеня 2018 года. На працягу тыдня пасля заканчэння конкурсу будуць абраны тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымаюць падарункі ад Віцебскага гарадскога партала.
Кожны аўтар можа даслаць не больш трох прац у фармаце JPEG. Працы не павінны мець якіх-небудзь аўтарскіх плашак, знакаў, рамак і да т. п. Мінімальны памер здымка павінен складаць 6 мегапікселяў.
З 7 студзеня лепшыя працы будуць публікавацца ў альбоме суполкі афіцыйнага сайта Віцебскай епархіі ў сацыяльнай сетцы «ВК». Падпісчыкі суполкі могуць падтрымаць працы ўпадабаных аўтараў з дапамогай лайкаў і рэпостаў. Аўтар фатаграфіі з найбольшай колькасцю лайкаў і рэпостаў атрымае адмысловы прыз ад афіцыйнага сайта епархіі.