У Усяленскую памінальную суботу Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Лядзенскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы
06 сакавіка 20216 сакавіка 2021 года, у Усяленскую бацькоўскую (мясапусную) суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Лядзенскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі ігумен мужчынскага манастыра ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна іераманах Лаўр (Будзіч) і брація абіцелі ў свяшчэнным сане.
На патроенай екценні былі абвешчаны малітоўныя прашэнні аб збаўленні ад каронавіруснай інфекцыі.
Пасля патроенай екценні Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы узнёс малітву, якая чытаецца падчас распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам, а затым звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.