У Задвор'і на Слонімшчыне перапахавалі астанкі 17 чалавек, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны
29 кастрычніка 202027 кастрычніка на могілках у вёсцы Задвор'е Слонімскага раёна адбылося перапахаванне астанкаў 17 чалавек — ваеннаслужачых і мірных мясцовых жыхароў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны. Пакуль атрымалася ўстанавіць імя толькі аднаго воіна: Міхаіл Сямёнавіч Львоў (1917 — 1941).
На цырымоніі прысутнічалі старшыня райсавета дэпутатаў Алег Таргонскі, намеснік аддзела ідэалогіі Слонімскага райвыканкама Наталля Грасевіч, старшыні сельскіх выканкамаў аграгарадкоў Васілевічы і Азгінавічы, дырэктар Парэцкай базавай школы Аляксандр Бута з выкладчыцкім саставам і навучэнцамі, выкладчыкі і навучэнцы Азгінавіцкай базавай школы.
Настаяцель храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца вёскі Парэчча Слонімскага раёна іерэй Фёдар Малееў здзейсніў ліцію па памерлых і ў слове да прысутных нагадаў пра тое, як важна захоўваць у сэрцы веру ў Бога і любоў да Радзімы.