Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У Жыровічах пройдзе 17-ы семінар «Анастасіс»

03 лютага 2017

top.jpg

24-26 лютага 2017 года ў Доме культуры аграгарадка Жыровічы пройдзе 17-ы семінар «Анастасіс» па праблеме наркатычнай і іншых залежнасцяў.

«Анастасіс» — гэта пляцоўка, на якой у жывой абстаноўцы сустракаюцца залежныя з вопытам выздараўлення па 12-крокавай праграме, сем'і і сябры залежных асоб, святары, псіхолагі, сацыяльныя работнікі, псіхатэрапеўты.

Гэта магчымасць атрымаць багаты досвед, падзяліцца сваім, лепш зразумець адзін аднаго.

«Анастасіс» — гэта «стык» Царквы, медыцыны, псіхалогіі і 12-крокавай праграмы ананімных супольнасцяў.

Запрашаюцца ўсе, каго цікавіць праблематыка (са)залежнасці, хто шукае супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

Праграма семінара >> 

Church.by