У Жыровічах працуе лагер «Юны археолаг»

13 чэрвеня 2019

top.jpg

11 чэрвеня ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна пачаў дзейнічаць лагер «Юны археолаг», якому ўжо пяць гадоў. Рабяты займаюцца не толькі раскопкамі: праграма лагера ўключае і мерапрыемствы, звязаныя з духоўна-маральным выхаваннем.

На адкрыцці змены пабывалі святары Слонімскага благачыння. Благачынны царкоўнай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі здзейсніў малебен перад пачаткам працы лагера.

Запланаваны сустрэчы моладзі з паэтам і насельнікам Жыровіцкай абіцелі інакам Іаанам (Бембелем), студэнтамі Мінскай духоўнай семінарыі, у дзень Святой Тройцы чакаецца паход у храм Казанскай іконы Божай Маці сяла Шылавічы.

Навагрудская епархія Church.by