У Жодзіне адбыўся епархіяльны семінар, прысвечаны 180-годдзю Полацкага сабора

09 красавіка 2019

top.jpg

 

4 красавіка 2019 года ў актавай зале РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве» горада Жодзіна пры ўдзеле епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна адбыўся семінар для святароў Барысаўскай епархіі, прымеркаваны да 180-годдзя Полацкага царкоўнага сабора 1839 года.

 

Перад прысутнымі выступілі:

 

— загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, старшы выкладчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя протаіерэй Аляксандр Раманчук;

 

— прафесар Беластоцкага ўніверсітэта (Польшча), доктар гістарычных навук Антон Мірановіч.

 

Па заканчэнні лекцыі дакладчыкі адказалі на пытанні святароў.

Барысаўская епархія / Church.by