Вечар памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) адбудзецца 22 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі
17 сакавіка 2021Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 22 сакавіка 2021 года ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца вечар памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Вечар прымеркаваны да дня нараджэння архіпастыра, які адзначаецца 21 сакавіка.
На вечары будуць выкананы духоўныя спевы і сімфанічныя творы, якія асабліва цаніў і любіў уладыка Філарэт.
Арганізатарамі вечара выступілі Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» і Беларуская дзяржаўная філармонія пры ўдзеле заслужаных творчых калектываў Рэспублікі Беларусь: Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы (мастацкі кіраўнік і дырыжор — Вольга Янум), Мітрапалічага хору Мінскага Свята-Духава кафедральнага Сабора (мастацкі кіраўнік і рэгент — Віталь Сабалеўскі) , а таксама ансамбля брацтва званароў Мінскай мітраполіі (кіраўнік — Багдан Бярозкін).
Для браніравання білетаў можна звяртацца па тэлефоне: +375 17 241 77 12, эл. пошце: christeducenter@gmail.com, квіткі ёсць у продажы ў касах Белдзяржфілармоніі і краме «Духоўная спадчына» Свята-Духава кафедральнага сабора.