Беларускія харавыя калектывы выканалі для мінчан спевы Вялікага посту ў саборным храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць»

21 красавіка 2021

top.jpg

17 красавіка 2021 года пад скляпеннямі Мінскага саборнага храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» чатыры харавыя калектывы Беларусі выканалі спевы Вялікага посту.

Канцэрт адбыўся па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна і быў арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі, Беларускай дзяржаўнай філармоніяй.

Творы выконвалі Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы (галоўны дырыжор Вольга Янум); Дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай; мітрапалічы хор Мінскага кафедральнага Свята-Духава сабора (мастацкі кіраўнік і рэгент Віталь Сабалеўскі), дзіцячы хор Свята-Лізавецінскага манастыра пад кіраваннем рэгента матушкі Марыі Бахвалавай. Прагучалі паставыя спевы П. Часнакова, М. Галаванава, А. Нікольскага, А. Грачанінава, В. Каліннікава, Г. Свірыдава.

У новым саборы «Усіх тужлівых Радасць» канцэрт духоўных песнапенняў прайшоў упершыню. У будучыні такія вялікапосныя сустрэчы плануецца праводзіць штогод.

sobor.by/Church.by