Вернікаў з розных куткоў Беларусі збярэ акцыя «Ікона Божай Маці «Усецарыца» — Дарога Міласэрнасці»

29 жніўня 2017

top.jpg

31 жніўня 2017 года ў прыходзе храма іконы Божай Маці «Усецарыца» (Мінск, вуліца Грушаўская, 50) збяруцца вернікі з розных куткоў Беларусі.

Напярэдадні прастольнага свята прыхода 30-31 жніўня пройдзе традыцыйная акцыя «Ікона Божай Маці «Усецарыца» — Дарога Міласэрнасці», якая ў 2017 годзе ўпершыню аб'яднала прадстаўнікоў некалькіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Пакланіцца абразу Царыцы Нябеснай прыедуць вернікі з Нясвіжа і Барысава. Асаблівай радасцю для абшчыны стане прыбыцце падапечных прыходскага дабравольніцкага руху — дзяцей-сірот з Сенненскага школы-інтэрната.

Цэнтральнай падзеяй свята стане Бажэственная літургія, якую ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Да правядзення акцыі «Ікона Божай Маці «Усецарыца» — Дарога Міласэрнасці» падключыліся:       

- Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы;

- Барысаўская і Слуцкая епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы;

- Беларуская асацыяцыя ўрачоў і шэраг устаноў аховы здароўя;

- Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь;

- добраахвотніцкія арганізацыі і валанцёрскія аб'яднанні;

- прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу.

У праграме свята таксама пачастунак салдацкай кашай і кніжны кірмаш.

ПРАГРАМА АКЦЫІ

«Ікона Божай Маці «Усецарыца» — Дарога Міласэрнасці»

30 жніўня ў 18:00
Усяночнае трыванне з чытаннем акафіста перад іконай Божай Маці «Усецарыца». Споведзь

31 жніўня 7:00
Вадасвятны малебен

31 жніўня 9:45
Сустрэча Патрыяршага Экзарха. Бажэственная літургія

Далей — трапеза, кірмаш

Пантанасса.by / Church.by