Вікарый Гомельскай епархіі прыняў удзел у святкаванні юбілею Гомельскага палацава-паркавага ансамбля
09 лістапада 2019Епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі, прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным векавому юбілею дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль».
Збор фондаў музея — адзін з найбагацейшых у Беларусі і налічвае больш за 260 тысяч прадметаў. Археалагічная калекцыя музея ўключае матэрыялы па гісторыі Гомеля і вобласці.
Штогод Гомельскі палацава-паркавы ансамбль наведваюць больш за 300 тысяч чалавек. Калектыў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» з'яўляецца лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне», шматразовым пераможцам і дыпламантам Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь!», нацыянальных форумаў «Музеі Беларусі».
Епіскап Амвросій павіншаваў калектыў музея з юбілеем і зачытаў прывітальны адрас архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.
Шэраг кіраўнікоў і супрацоўнікаў музея былі ўдастоены архіерэйскіх узнагарод.