Віцебскае жаночае духоўнае вучылішча аб'яўляе набор навучэнцаў на 2021/2022 навучальны год
20 чэрвеня 2021Духоўная навучальная ўстанова запрашае абітурыентаў для навучання на рэгенцка-пеўчым і іканапісным аддзяленнях.
Рэгенцка-пеўчае аддзяленне прапануе дзве формы атрымання адукацыі: дзённая (3 гады, кваліфікацыя: рэгент царкоўнага хору, псаломшчык, пеўчы, чытальнік-устаўшчык) і вячэрняя (2 гады, кваліфікацыя: пеўчы, чытальнік).
Будучыя іканапісцы таксама могуць навучацца ў дзённы час (3 года, кваліфікацыя: іканапісец, іканапісец-долічнік) або наведваць заняткі ўвечары (3 гады, кваліфікацыя: іканапісец, іканапісец-долічнік).
Таксама вядзецца набор на курсы пры Віцебскім жаночым духоўным вучылішчы:
Жадаючыя атрымаць спецыяльнасць «царкоўны чытальнік» могуць навучацца як на вячэрнім аддзяленні (1 год, кваліфікацыя: чытальнік); так і завочна/экстэрнатам у тым выпадку, калі абітурыент мае вопыт кліраснага послуху (1 год, кваліфікацыя: чытальнік).
У вячэрні час заняткі праходзяць і ў будучых спецыялістаў па добраўпарадкаванню храмаў і стварэнні мастацкіх кампазіцый з кветак (1 год).
Паступаючыя ў Віцебскае жаночае духоўнае вучылішча праходзяць сумоўе і здаюць наступныя уступныя экзамены:
- Асновы праваслаўнага веравучэння;
- Веданне малітваў і навыкі чытання на царкоўнаславянскай мове;
- Свяшчэнная гісторыя Старога і Новага Запавету.
Абітурыенткі, якія паступаюць на іканапіснае аддзяленне, падаюць у прыёмную камісію свае мастацкія работы (не менш 5-ці).
Дакументы прымаюцца з 1 ліпеня па 10 верасня 2021 года па адрасе: г. Віцебск, вул. Талстога, 15.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+37529-2506144 — канцылярыя;
+ 37529-7938278 — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце;
+37529-8937005 — метадыст;
або на сайце навучальнай установы — vdu.by.