У Усяленскую памінальную суботу мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

18 лютага 2017

top.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

18 лютага 2017 года, ва Усяленскую памінальную мясапусную суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Дзімітрый Варламаў. 

Па адпусце Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў паніхіду, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж