У аўторак першага тыдня Вялікага посту Патрыяршы Экзарх узначаліў павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў храме ў гонар Усіх святых горада Мінска

12 сакавіка 2019

top.jpg

12 сакавіка 2019 года, у аўторак першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў храме ў гонар Усіх святых горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі настаяцель храма протаіерэй Фёдар Поўны і клірыкі прыхода.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Усіхсвяцкага прыхода пад кіраваннем Дзмітрыя Такмакова.

Па завяршэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма са словам настаўлення.

Church.by

Фотарэпартаж