У аўторак Светлай сядміцы мітрапаліт Павел узначаліў Літургію ў Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры
10 красавіка 201810 красавіка 2018 года, у аўторак Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Успенскім саборы і велікодны хрэсны ход у Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; брація Жыровіцкага манастыра ў свяшчэнным сане і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем студэнта 3 курса Паўла Моніда.
На малым уваходзе зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы і да дня Святой Пасхі Патрыяршы Экзарх удастоіў клірыкаў Успенскага Жыровіцкага манастыра наступных іерархічных узнагарод: архімандрыт Барыс (Пірог) і протаіерэй Віталь Антонік былі ўдастоены права служэння Бажэственнай літургіі з адкрытымі царскімі варотамі па «Ойча наш», ігумен Афанасій (Ванкевіч) быў узнагароджаны правам служэння Боскай літургіі з адкрытымі царскімі варотамі па «Іжэ Херувімы», ігумен Макарый (Гарчанюк) быў узнагароджаны правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі, іераманах Дасіфей (Грышута) — правам нашэння набедраніка.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іераманах Яўстафій (Халіманкоў).
Па заканчэнні хрэснага ходу да Патрыяршага Экзарха са словамі віншавання ад імя браціі абіцелі, навучальнікаў і навучэнцаў Мінскай духоўнай семінарыі звярнуўся рэктар семінарыі архіепіскап Гурый.
Мітрапаліт Павел падзякаваў архіепіскапу Гурыю і павіншаваў брацію манастыра, навучанікаў і навучэнцаў Мінскай духоўнай семінарыі і ўсіх вернікаў са святам Уваскрасення Хрыстовага і пажадаў, каб кожны захаваў у сваім сэрцы велікодную радасць аб Уваскрасенні Хрыста Спасіцеля.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Насельнікам абіцелі і прыхаджанам мітрапаліт Павел ўручыў велікодныя яйкі і шакаладкі.