У аўторак Светлага тыдня мітрапаліт Веніямін здзейсніў Пасхальную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
04 мая 20214 мая 2021 года, увечары ў аўторак Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, епіскапы Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейснілі Велікодную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі благачынныя царкоўных акруг Мінскай епархіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Ад імя Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы і духавенства са словамі велікоднага прывітання да Патрыяршага Экзарха звярнуўся епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
Мітрапаліт Веніямін падзякаваў епіскапу Антонію за віншаванне і звярнуўся да багамольцаў з архіпастырскім словам. У завяршэнне Патрыяршы Экзарх падаў духавенству і прыхаджанам храма архіпастырскае благаславенне.