У аўторак Светлай сядміцы Патрыяршы Экзарх узначаліў Пасхальную вячэрню ў Гродзенскім жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы
11 красавіка 2018Увечары 10 красавіка 2018 года, у аўторак Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскапы: Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Пасхальную вячэрню ў саборным храме Гродзенскага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Анатоль Ненартовіч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі манастыра Нараджэння Багародзіцы.
На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук і іншыя афіцыйныя асобы.
Богаслужэбныя спевы выканаў святочны хор абіцелі Нараджэння Багародзіцы пад кіраўніцтвам Наталлі Андрушэвіч.
Па завяршэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манастыра са словам навучання.
Затым мітрапаліт Павел даў усім архіпастырскае благаславенне. Кожнаму, хто маліўся ў храме, Патрыяршы Экзарх уручыў велікоднае яйка і салодкія падарункі.