Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Ва Увядзенскім храме Мінска на працягу тыдня будуць маліцца аб зняволеных

17 снежня 2017

top.jpg

Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ва Увядзенскай парафіі горада Мінска, якая паводле рашэння Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы з'яўляецца цэнтрам па арганізацыі турэмнага служэння ў Беларускім Экзархаце, з 18 па 24 снежня 2017 года пройдзе «Тыдзень каляднага малітваслоўя за ўсіх праваслаўных хрысціян, якія ў кайданах турэмных знаходзяцца».

Расклад

18 снежня, панядзелак, 10.00 — малебен за зняволеных.

19 снежня, аўторак, дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца, 10.00 — Бажэственная Літургія, па заканчэнні — малебен аб правамерным выкананні правасуддзя.

Паводле рашэння Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ва ўсіх храмах Беларускага Экзархату 19 снежня будзе ўзнесена малітва аб усіх праваслаўных хрысціянах, што ў вязніцах знаходзяцца.

20 снежня, серада, 17.00 — малебен аб пацярпелых ад злачынных дзеянняў.

21 снежня, чацвер, 18.30 — малебен аб захаванні роднасных сувязяў і любві ў сем'ях асуджаных.

22 снежня, пятніца, 10.00 — малебен аб вяртанні вязняў у грамадства законапаслухмянымі грамадзянамі.

23 снежня, субота 09.30 — малебен аб воінах, якія нясуць службу ў вязніцах.

24 снежня, нядзеля, 11.30 — малебен аб праваслаўных святарах, якія послух нясуць у вязніцах.

Church.by