Пытанням духоўнасці быў прысвечаны моладзевы гімназічны форум у Добрушы

29 сакавіка 2018

top.jpg

Моладзевы гімназічны форум — традыцыйная вясновая сустрэча старшакласнікаў гарадскіх школ — адбыўся 28 сакавіка 2018 года на базе ДУА «Гімназія горада Добруша». У гэтым годзе форум прысвячаўся пытанням духоўнасці, а правесці яго запрасілі адказнага за катэхізацыю ў Добрушскім благачынні іерэя Аляксія Мітрафанава.

«Эпіграфам» да сустрэчы стала выступленне гімназісткі-дзесяцікласніцы Ані Камісаравай — удзельніцы дзіцячай секцыі раённых Свята-Пакроўскіх Чытанняў 2017 года. Дзяўчына прадставіла сваё даследаванне «У што верыць сучасная моладзь?»

Навучэнцы падзяліліся на групы, і свяшчэннік Аляксій прапанаваў кожнай з груп абмеркаваць адну з прапанаваных ім тэм і аб'явіць вынік з трыбуны. Тэмы былі такімі: «Стасункі з людзьмі: строгасць або паблажлівасць?», «Ці ёсць супярэчнасці паміж навукай і рэлігіяй?», «Што такое Хрышчэнне: проста прыгожы абрад ці не толькі?»

Святар, у сваю чаргу, каментаваў кожны з агучаных адказаў. У другой частцы форуму пытанні святару прапаноўвалі самі старшакласнікі. Інтэрактыўная форма правядзення сустрэчы са святаром ў гэтым выпадку апраўдала сябе самым лепшым чынам: пытанняў было вельмі шмат.

Гомельская епархія / Church.by

Loading...