«Нядзельныя гутаркі з епіскапам Парфірыем» праходзяць у Лідскай епархіі
23 красавіка 201921 красавіка, у свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, у малой зале Дзіцячай школы мастацтваў горада Ліды адбылася сустрэча епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя з вернікамі.
Уладыка правёў гутарку, прысвечаную Тыдню Пакут Гасподніх. Усе прысутныя змаглі асабіста пагутарыць з архіпастырам і задаць пытанні.
Мерапрыемства прайшло ў рамках «нядзельных гутарак», якія праходзяць кожную трэцюю нядзелю месяца. Вядзе гутаркі правячы архіерэй Лідскай епархіі. Наступная сустрэча запланаваная на 19 мая а 16:00.