Выхаванцы брэсцкага сацыяльнага прытулку прынялі віншаванні з Ражджаством Хрыстовым ад архіепіскапа Іаана

22 студзеня 2017

top.jpg

21 студзеня 2017 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан павіншаваў выхаванцаў сацыяльнага прытулку горада Брэста і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу са святам Ражджства Хрыстовага. У брэсцкім кафэ «Праванс» адбылося святочнае мерапрыемства з салодкім сталом, арганізатарамі якога выступілі Сацыяльна-педагагічны цэнтр Брэста, Брэсцкая епархія і Брэсцкая пагранічная група Чырвонага сцяга.

Выхаванцы дзіцячых дамоў падрыхтавалі выступленні, падчас якіх прагучалі калядныя вершы і песні. Выступіў і дзіцяча-юнацкі хор кафедральнага сабора Брэста (рэгент Тамара Канстанцінаўна Каўтунова).

Чальцы праваслаўнага моладзевага брацтва ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, які дзейнічае пры Сімяонаўскім кафедральным саборы Брэста, паказалі тэатралізаванае прадстаўленне па матывах казкі пра Віні-Пуха.

Пасля канцэртнай праграмы са словамі віншавання і настаўлення да ўсіх звярнуўся архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі. Уладыка Іаан ўручыў падарункі ўсім дзецям, а таксама саарганізатарам мерапрыемства.

Брэсцкая епархія / Church.by