Успаміны аб Ганаровым Патрыяршым Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліце Філарэце сталі адной з цэнтральных тэм новага нумара «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі»

04 лютага 2021

obl_610.jpg

Выйшаў у свет першы нумар «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» за 2021 год.

Адной з цэнтральных тэм часопіса сталі ўспаміны пра Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта. У раздзеле часопіса «Вечная памяць» апублікаваны артыкул пра архіпастыра, а таксама ўспаміны пра яго архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя. Асобныя матэрыялы прысвечаны служэнню мітрапаліта Філарэта ў Аддзеле знешніх царкоўных зносін РПЦ і яго працы на пасадзе старшыні Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі.

Дапоўніла публікацыі вялікая падборка фотаздымкаў уладыкі, зробленых у розныя гады, у тым ліку беларускімі фатографамі Таццянай Амелінай і Аксанай Кнаус, а таксама з архіва Маскоўскай Патрыярхіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

Да чытачоў часопіса звярнуўся старшыня рэдакцыйнага савета «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» мітрапаліт Валакаламскі Іларыён:

«Праасвяшчэнныя архіпастыры, дарагія айцы, браты і сёстры!

Першы месяц года мы заўсёды праводзім у святкаванні Богаяўлення, радуемся таму, што Неспасціжны Бог прыйшоў у свет немаўлём, а затым выйшаў да людзей са словам любові і спасення. На думку прападобнага Сімяона Новага Багаслова, «Ён сышоў на зямлю... каб, прайшоўшы праз усё наша, узнавіць і абнавіць таго першага чалавека, а праз яго і ўсіх народжаных, падобных свайму бацьку». Цяпер змяняецца сам характар адносін паміж чалавекам і Богам, які не проста вяртае Сябе чалавеку, але становіцца бясконца больш блізкім яму, чым у перыяд знаходжання Адама ў раі.

Радасць гэтай новай блізкасці перажывае кожны хрысціянін, асабліва востра адчуваючы сувязь з ўцялесненым Богам праз свой асабісты вопыт жыцця ў Царкве. Надыходзячы год для ўсіх членаў Хрыстовай Царквы будзе напоўнены важнымі справамі і падзеямі. Мяркую, што кожнаму з нас, на ўсіх узроўнях царкоўнага жыцця, трэба будзе ў гэтым годзе не толькі аднавіць страчанае ў год пандэміі, але і пераасэнсаваць той вопыт, які ўсе мы набылі. Мноства значных падзей будзе адзначаць Руская Царква ў 2021 годзе. Адным з найважнейшых стане святкаванне 800-годдзя праслаўлення святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Нам важна абнавіць не толькі для саміх сябе, але і ва ўсім грамадстве памяць аб выдатным сыне Царквы і Айчыны. Неабходна рабіць так, каб дабраверны князь Аляксандр не столькі заставаўся героем мінулага, але станавіўся тым прыкладам, які будзе нашых сучаснікаў заахвочваць на добрыя справы.

Сёлета наша Царква будзе сведчыць аб сапраўды саборным характары свайго служэння правядзеннем пленума Міжсаборнай прысутнасці і Архіерэйскага Сабора. Архіпастырам на чале з Прадстаяцелем Рускай Праваслаўнай Царквы трэба будзе абмеркаваць мноства значных пытанняў царкоўнага жыцця.

Для самога Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла наступіўшы год будзе звязаны з дзвюма слаўнымі датамі — 45-годдзем яго архіерэйскай хіратоніі і 75-годдзем з дня нараджэння. Няхай Гасподзь малітвамі святога дабравернага князя Аляксандра умацоўвае нашага Прадстаяцеля ў яго вялікім служэнні Царкве Хрыстовай».

Змест нумара

Афіцыйная хроніка

  • Рашэнні Свяшчэннага Сінода
  • Калядныя богаслужэнні ў Храме Хрыста Збавіцеля
  • Служэнні і сустрэчы Свяцейшага Патрыярха Кірыла
  • Першасвяціцельскае слова ў свята Хрышчэння Гасподняга
  • Свяцейшы Патрыярх Кірыл. Я адчуваю пачуццё шчырай падзякі і радасці за тое, што выдатная традыцыя ахвярнага служэння ў імя дабра і здароўя блізкіх захоўваецца ў жыцці сучасных людзей.

Вечная памяць

  • Памяці Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта
  • Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Мітрапаліт Філарэт унікаў ва ўсе пытанні клапатліва і па-бацькоўску
  • Служэнне мітрапаліта Філарэта ў Аддзеле знешніх царкоўных зносін
  • Праца мітрапаліта Філарэта на пасадзе старшыні Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі
  • Іерэй Георгій Каменеў

Царкоўнае жыццё

  • Юрый Рубан. Стрэчанне Гасподняе
  • Алена Аляксеева, Надзея Мураўёва. Сустракала ўся краіна. Да 30-годдзя другога знойдзення мошчаў прп. Серафіма Сароўскага

Чалавек Царквы

Іерэй Ігар Палкин, Алена Аляксеева. Протапрасвітар Рускай Царквы

Царква і грамадства

  • Дзмітрый Анохін. Храмы не за трыдзевяць зямель. Калінінградская епархія клапоціцца аб культурна-гістарычнай спадчыне рэгіёна
  • Вочы баяцца, а рукі робяць. Архіепіскап Калінінградскі і Балтыйскі Серафім пра асаблівасці служэння ў самай заходняй на расійскай тэрыторыі епархіі
  • Аляксей Равуцкі. Вяртанне блудных сыноў
  • Васіль Каляда. Пастырская псіхіятрыя: зразумець, дапамагчы, выратаваць

Манастыры і манаства. ХХ стагоддзе

  • Васіль Канстанцінаў. Ціхаакенскі рубеж. Як Серафімаўскі манастыр на востраве Рускі спраўляецца з выклікамі пандэміі і ударам прыроднай стыхіі

Урокі стагоддзя

Галіна Каратаева. Хлопец паўстаў супраць богаборцаў. Да векавога юбілею мучаніцкага скону Сяргея Далганёва

Чытанне

  • Кнігі Выдавецкага дома «Пазнанне», якія атрымалі ўзнагароды на ХV конкурсе «Асвета праз кнігу»
  • Новыя кнігі выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі

Патрыярхія.ру / Church.by