Каля труны памерлага мітрапаліта Філарэта будзе арганізавана дзяжурства валанцёраў
12 студзеня 2021Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Брацтва апостала Іаана Багаслова арганізуе дзяжурства валанцёраў ля труны спачылага Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Дзяжурства пачнецца 13 студзеня (а 13.00), і будзе доўжыцца 14 студзеня (да 19.00).
Патрабаванні да знешняга выгляду дзяжурных:
для юнакоў – класічныя штаны;
для дзяўчат — спадніцы ніжэй калена і белая хустка.
Жадаючых прыняць удзел у дзяжурстве, просім прайсці рэгістрацыю па спасылцы.
Кантактны тэлефон: +375259315691 — Марыя Эдуардаўна