Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Адраджаем культурныя традыцыі: у Мінску адбудуцца Велікапосныя канцэрты

03 лютага 2018

top.jpg

У Мінску з 25 лютага па 4 сакавіка будзе праходзіць фестываль «Велікапосныя канцэрты». Ён праводзіцца Лізавецінскім жаночым манастыром сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

У гэтым годзе Велікапосныя канцэрты пройдуць пад дэвізам «Адраджаем культурныя традыцыі» і аб'яднаюць у сабе вечары духоўнай і класічнай музыкі. Царкоўныя і свецкія хоры, аркестры і салісты выступяць на розных канцэртных пляцоўках Мінска.

Фестываль праводзіцца ў нашым горадзе ў другі раз, але сама ідэя духоўных канцэртаў у дні Вялікага посту мае глыбокія карані. Велікапосныя канцэрты зарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Гэта ўнікальная для рускай музычнай культуры з'ява атрымала другое нараджэнне ўжо ў пачатку XXI стагоддзя. Адраджаючы традыцыю, арганізатары праекта запрашалі ў культурную сталіцу Расіі лепшыя калектывы з розных краін свету, у ліку якіх быў і Святочны хор мінскага Лізавецінскага манастыра.

Па ініцыятыве рэгента Святочнага хору і царкоўнага кампазітара манахіні Юліяніі (Дзянісавай) у мінулым годзе Велікапосныя канцэрты ўпершыню прайшлі і ў беларускай сталіцы. Увесь тыдзень у канцэртных залах Мінска гучала духоўная музыка, а аншлагі на кожным з канцэртаў сталі бачным доказам таго, што людзі сёння вельмі маюць патрэбу ў духоўнай ежы.

Гэта адзначыла і манахіня Юліянія:

— Велікапосныя канцэрты праводзяцца не толькі для праваслаўных, але і для неўцаркоўленых людзей і вернікаў іншых канфесій. Музыка — гэта як раз той жанр, які сцірае нейкія нашы адрозненні, робіць іх непрыкметнымі. У той жа час арганізатары фестывалю і яго ўдзельнікі — людзі веруючыя, і ўжо само жыццё гэтых людзей, усё, што яны робяць, становіцца пропаведдзю... Велікапосныя канцэрты — гэта таксама адна з формаў збліжэння, супрацоўніцтва: дзякуючы фестывалю наш манастыр як бы выходзіць за царкоўную агароджу ў гарадскія залы, да людзей.

Актыўная дапамога рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярыны Мікалаеўны Дулавай дазволіла пашырыць фармат фестывалю, і ў гэтым годзе мінчане змогуць паслухаць не толькі спевы хораў, але і інструментальную музыку ў выкананні маладых талентаў. Высокая духоўнасць уласцівая не толькі богаслужэбным спевам, яна пранізвае і народную творчасць, і творы вялікіх кампазітараў.

Прадстаўнікі прэсы могуць акрэдытавацца на фестываль па тэлефоне: +375 (29) 102 10 08 (Вольга Камісарава).all.jpg

Даты правядзення Велікапосных канцэртаў і ўдзельнікі

25, 26, 27 лютага, 1 і 3 сакавіка канцэрты пройдуць на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Вы пачуеце:

25 лютага Камерны хор «Салютарыс» (кіраўнік Вольга Янум)

26 лютага Канцэрт фартэпіяннай музыкі

27 лютага Канцэрт навучэнцаў і творчых калектываў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік Уладзімір Перлін)

1 сакавіка Хор студэнтаў Акадэміі музыкі (кіраўнік - Інэса Бадзяка)

3 сакавіка Камерны аркестр Акадэміі музыкі (дырыжор Пётр Вандзілоўскі) і жаночы камерны хор «Concertino» (кіраўнік Аляксей Снітко)

28 лютага ў Канцэртнай зале «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 7) пройдзе дабрачынны канцэрт Святочнага хору Лізавецінскага манастыра (рэгент манахіня Юліянія (Дзянісава)).

афишаПразд.ХОР.jpg

2 сакавіка канцэрт адбудзецца ў зале Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. Максіма Танка (вул. Савецкая, 18). У гэты дзень выступяць хор сясцёр міласэрнасці «Радуйся» (рэгент Вераніка Бандаровіч), Брацкі хор Лізавецінскага манастыра (рэгент Яўген Пракоф'еў) і Народная харавая капэла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кіраўнікі Аляксандр і Вольга Мінянковы).

4 сакавіка фестываль завершыцца выступленнем царкоўных калектываў у Доме Масквы (вул. Камуністычная, 86). Удзельнікамі канцэрту стануць хор Мінскага духоўнага вучылішча (кіраўнік Людміла Куцелай), хор храма свяціцеля Мікалая Японскага (рэгент Мікіта Булахаў), Архіерэйскі хор Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора (рэгент Віталь Сабалеўскі).

ПАЧАТАК УСІХ КАНЦЭРТАЎ У 19:00

Інфармацыя аб квітках

Бясплатныя ўваходныя квіткі на канцэрты, якія пройдуць у Акадэміі музыкі 25, 26, 27 лютага, 1 і 3 сакавіка, а таксама на канцэрт у Доме Масквы 4 сакавіка можна атрымаць ў дні іх правядзення на месцы за гадзіну да пачатку.

Квіткі на канцэрт 28 лютага можна набыць у касах Канцэртнай залы «Мінск», у царкоўных крамах Лізавецінскага манастыра, на сайце  kvitki.by

Забраніраваць квіткі і атрымаць інфармацыю можна па тэлефоне: +375 (29) 323 28 50.

На канцэрт 2 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ўваход вольны.

Лізавецінскі манастыр / Church.by