Усе ўдзельнікі флэшмоба калядных песень і калядак будуць адзначаны дыпломамі Патрыяршага Экзарха [відэа]

28 студзеня 2021

top.jpg

З 22 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021 года Брацтва апостала Іаана Багаслова па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі правяло флэшмоб калядных песень і калядак. У ім прынялі ўдзел 56 калектываў і выканаўцаў з розных куткоў Беларусі. Таксама ў ліку канкурсантаў былі ўдзельнікі з Расіі і Германіі.

Да флэшмоба падключыліся асобныя выканаўцы, сем'і, дзіцячыя і прафесійныя калектывы. З улікам таго, што ў канкурсантаў розны ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі, але кожная прадстаўленая праца заслугоўвае асаблівай увагі, вырашана ўзнагародзіць усіх удзельнікаў. Кожны з іх будзе адзначаны дыпломамі Патрыяршага Экзарха.

Спіс усіх удзельнікаў флэшмоба апублікаваны на сайце Брацтва апостала Іаана Багаслова.

З 15 калядак і песнапенняў, адабраных Брацтвам Іаана Багаслова, быў падрыхтаваны Інтэрнэт-канцэрт, які размешчаны на афіцыйным YouTube-канал БПЦ.

Брацтва апостала Іаана Багаслова / Сhurch.by