Выязны метадычны семінар па пытаннях духоўнага выхавання дзяцей і моладзі пройдзе ў Бабруйску

02 красавіка 2019

top.jpg

13 красавіка 2019 года ў Бабруйску адбудзецца выязны метадычны семінар «Досвед работы Бабруйскай епархіі па духоўнаму выхаванню дзяцей і моладзі».

Семінар арганізуецца для педагогаў нядзельных школ і педагогаў факультатыўных заняткаў рэлігіязнаўчай накіраванасці Гомельскай епархіі.

У ходзе работы семінара педагогі пазнаёмяцца з вопытам работы нядзельных школ і духоўна-асветніцкіх цэнтраў парафій горада Бабруйска, моладзевага аддзела Бабруйскай епархіі, а таксама вынікамі ўзаемадзеяння Царквы і дзяржавы ў пытаннях духоўнага выхавання падрастаючага пакалення.

Бабруйская епархія / Church.by