Выпушчаны ў абарачэнне паштовы блок «Каложская ікона Божай Маці»

28 кастрычніка 2021

top.jpg

28 кастрычніка 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «Каложская ікона Божай Маці». Праект быў падрыхтаваны па матэрыялах і ў супрацоўніцтве з прыходам храма святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба ў Гародні. Дызайн маркі Алены Мядзведзь.

Пры вырабе паштовага блока была ўжыта тэхналогія дапоўненай рэальнасці: пры навядзенні камеры гаджэта з запушчаным дадаткам AR MARKA BELARUS на карцінку з'яўляецца спецыяльна створаны сцэнарый.

***

Каложская ікона Божай Маці як цудатворная шануецца з канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, на працягу стагоддзяў гэты абраз быў галоўнай святыняй Гродзенскага краю. У 1915 годзе пры эвакуацыі ікона была вывезена ў Расію і страчана. Доўгі час лічылася, што копіі абраза, напісаныя да яего знікнення, таксама не захаваліся, але ў канцы 2018 года на адным з антыкварных аўкцыёнаў Германіі была выяўленая і выкуплена Каложская ікона Божай Маці. Здабыты абраз захоўваецца ў унікальным старажытным храме Беларусі, помніку архітэктуры XII стагоддзя — Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве.

belpost.by/Church.by