Выйшаў пяты выпуск часопіса «Веснік турэмнага служэння»
31 ліпеня 2018Чарговы выпуск «Турэмнага весніка» зноў працягвае знаёмства з буднямі пенітэнцыярнага святарства Беларускай Праваслаўнай Царквы.
«Кіруючыся вучэннем Ісуса Хрыста, праваслаўныя святары разумеюць, што менавіта тыя, хто спатыкнуўся і, часам, быў адрынуты грамадствам, як ніхто іншы, мае патрэбу ў духоўнай дапамозе і спагадзе» — піша ў слове да чытачоў старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню протаіерэй Георгій Лапухоў.
Нумар абумоўлены знакавай датай: прайшло ўжо 24 гады з таго моманту, калі Беларуская Праваслаўная Царква аднавіла сваё служэнне ў месцах пазбаўлення волі. У гэтым годзе быў адзначаны 5-гадовы юбілей утварэння Рэлігійнай місіі «Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы». На ўрачыстым пасяджэнні Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, высока ацаніў працу турэмнага служэння. Было прынята рашэнне аб правядзенні ў верасні 2019 года ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 25-годдзя турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (ДВП МУС РБ).
Усе гэтыя і іншыя навіны прапанаваны вашай увазе ў дадзеным выпуску. Таксама чытач зможа азнаёміцца з хронікай дзейнасці Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню, пачарпнуць новыя факты ў артыкуле «Гістарычныя вехі крымінальнага права Беларусі», у якім дадзены агляд крымінальнага заканадаўства Статута 1588 г. Вялікага княства Літоўскага, даведацца аб вопыце турэмнага служэння ў еўрапейскіх краінах і многім іншым.
Рэдакцыя спадзяецца на тое, што выкладзены матэрыял будзе цікавы шырокаму колу чытачоў і ўсім зацікаўленым асобам, хто датычны да справы духоўна-маральнага выхавання зняволеных блізкіх.