Выйшаў спецыяльны нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы»

02 лістапада 2019

ОБЛОЖКА_ККС.jpg

У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў чацвёрты нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы», цалкам прысвечаны жыццю і царкоўнай дзейнасці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) (1798-1868), ініцыятара ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой.

Выбар тэматыкі нумара абумоўлены тым, што ў 2018 годзе Беларуская Праваслаўная Царква ўрачыста адзначала 220-годдзе з дня нараджэння і 150-годдзе з дня блажэннага скону мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі), а ў 2019 годзе 180-годдзе Полацкага Царкоўнага Сабора (1839), які ажыццявіў вяртанне беларуска-літоўскіх уніятаў да праваслаўнага вызнання.

Чацвёрты нумар альманаха ўключае наступныя публікацыі:

Раздзел 1. ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ МІТРАПАЛІТА ЛІТОЎСКАГА І ВІЛЕНСКАГА ІОСІФА (СЯМАШКІ)

  • Свяшчэннік Мікалай Пашкевіч. Слова ў дзень святкавання 100-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Літоўскага Іосіфа Сямашкі (26 снежня 1898 года)
  • Кіпрыяновіч Р. Я. З нагоды стагоддзя з дня нараджэння мітрапаліта Іосіфа Сямашкі. 1798-1898
  • Прафесар П. М. Жуковіч. Высокапраасвяшчэнны Іосіф, мітрапаліт Літоўскі і Віленскі (з нагоды стагоддзя з дня яго нараджэння 25 снежня 1798 — 25 снежня. 1898 г.)
  • Стагоддзе з дня нараджэння мітрапаліта Іосіфа
  • Да стагоддзя з дня нараджэння светлай памяці мітрапаліта Іосіфа Сямашкі
  • Урачыстае святкаванне 100-гадовага юбілею (1798 — 1898 г.) нараджэння Іосіфа Сямашкі, мітрапаліта Літоўскага і Віленскага, у г. Вільні 25, 26 і 27 снежня

Раздзел 2. З ГІСТОРЫІ ЎЗ'ЯДНАННЯ БЕЛАРУСКІХ УНІЯТАЎ. Нарысы прафесара І. М. ШАБАЦІНА

  • З гісторыі ўз'яднання беларускіх уніятаў. Нарыс першы
  • З гісторыі ўз'яднання беларускіх уніятаў. Нарыс другі
  • З гісторыі ўз'яднання беларускіх уніятаў. Нарыс трэці
  • З гісторыі ўз'яднання беларускіх уніятаў. Нарыс чацвёрты

Раздзел 3. ДА 220-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ І 150-ГОДДЗЯ З ДНЯ БЛАЖЭННАГА СКОНУ МІТРАПАЛІТА ЛІТОЎСКАГА І ВІЛЕНСКАГА ІОСІФА (СЯМАШКІ)

  • Протаіерэй Аляксандр Раманчук. Мітрапаліт Літоўскі і Віленскі Іосіф (Сямашка; 1798 — 1868): да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннага скону
  • Протаіерэй Аляксандр Раманчук. Асоба мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) як фактар поспеху скасавання ўніі ў 1839 г.
  • Бендзін А. Ю. М. М. Мураўёў і мітрапаліт Літоўскі Іосіф (Сямашка): вопыт дзяржаўна-царкоўнага супрацоўніцтва
  • Протаіерэй Міхаіл Носка. Протаіерэй Міхаіл Баброўскі: жыццё і царкоўнае служэнне.

Галоўны рэдактар альманаха — епіскап Светлагорскі Амвросій, старшыня камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы, вікарый Гомельскай епархіі.

Адказны рэдактар — прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт А. В. Слесараў, кандыдат багаслоўя.

Альманах «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы» арыентаваны на публікацыю агіяграфічных матэрыялаў і навуковых даследаванняў, якія маюць дачыненне да дзейнасці Камісіі і яе супрацоўнікаў.

Выданне адрасавана праваслаўным клірыкам і міранам, гісторыкам, рэлігіязнаўцам, культуролагам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.

МінДА / Church.by