Выйшла кніга выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі пра храм ў Сынкавічах
22 верасня 2017У мінскім выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла кніга выкладчыка Мінскіх духоўных семінарыі і акадэміі протадыякана Паўла Бубнова, прысвечаная адной з дзіўных жамчужын праваслаўнага царкоўнага дойлідства Беларусі — храма святога Архістратыга Божага Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Паходжанне, гісторыя і архітэктурныя асаблівасці гэтага храма ўжо больш стагоддзя з'яўляюцца прадметам дыскусій сярод гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і архітэктараў.
Даследаванне пралівае святло на ўдзел у лёсе сынкавіцкага храма мітрапаліта Віленскага і Літоўскага Іосіфа (Сямашкі), епіскапа Брэсцкага Ігнація (Жалязоўскага), свяшчэннамучаніка Пятра (Палянскага), мітрапаліта Круціцкага, епіскапа Гродзенскага Іакіма (Лявіцкага), епіскапа Беластоцкага (пасля мітрапаліта) Уладзіміра (Ціханіцкага), мітрапаліта Беларускага Піцірыма (Свірыдава); настаяцеляў храма — свяшчэнніка Іаана Бугеды, свяшчэнніка Іларыёна Дзядзевіча, протаіерэя Мікалая Сыантовіча і асабліва протаіерэя Яўстафія (Міхайлоўскага), які быў настаяцелем ў Сынкавічах ў 1872-1904 гадах.
Структура кнігі ўключае ў сябе пяць раздзелаў, матэрыял паміж якімі размеркаваны па храналагічным прынцыпе, заключэнне і цэлы шэраг дадаткаў, у якіх прыводзіцца тэксты найбольш цікавых дакументаў з гісторыі храма.